Вечарына-ўспамін, прысвечаная Алесю Пісьмянкову, прайшла ў Касцюковічах

0
425

Імкліва ляцяць гады, многае сціраецца з людской памяці: даты, падзеі, імёны. Але ёсць сярод іх такія, якія не павінны аддавацца забыццю. У літаратурнай скарбонцы Касцюкоўшчыны таксама ёсць такія імёны.

І адно з найбольш прыкметных сярод іх – імя Алеся Пісьмянкова, якому 25 лютага споўнілася б 65 гадоў. У памяць аб нашым слынным земляку, выдатным паэце і чалавеку адбылася вечарына-успамін «А песня ўсё ж яго не спета», падрыхтаваная ўдзельнікамі народнага аматарскага аб’яднання «Літаратурная гасцёўня «Крынічка» Касцюковіцкай цэнтральнай бібліятэкі імя І. Чыгрынава. Падчас вечарыны прысутныя атрымалі звесткі аб жыцці і творчасці Алеся Пісьмянкова, прагучалі вершы паэта ў выкананні “крынічан” і гасцей свята, песні, напісаныя ў памяць аб ім. У выкананні вучняў школ горада прагучалі дзіцячыя вершы Алеся Пісьмянкова.

Для гасцей вечарыны дзейнічала выстава кніг аўтара.

Вечарына-ўспамін, прысвечаная Алесю Пісьмянкову, прайшла ў Касцюковічах

Вечарына-ўспамін, прысвечаная Алесю Пісьмянкову, прайшла ў Касцюковічах

Вечарына-ўспамін, прысвечаная Алесю Пісьмянкову, прайшла ў Касцюковічах

Вечарына-ўспамін, прысвечаная Алесю Пісьмянкову, прайшла ў Касцюковічах

Нет постов для отображения