Вікторыя Бераснева — гонар Муравільскай школы. Ведае мовы і захапляецца інтэлектуальнымі гульнямі.

0
651

Вікторыя Бераснева -- гонар Муравільскай школы. Ведае мовы і захапляецца інтэлектуальнымі гульнямі.
Актывістка, выдатніца, артыстка, проста добрая дзяўчынка, так ахарактарызавалі ў Муравільскай школе ўдзельніцу раённай прадметнай алімпіяды па рускай і беларускай мовах Вікторыю Берасневу. Вікторыя вучыцца ў 11 класе. У раённых алімпіядах прымае ўдзел з 2008 года. У бягучым годзе яна стала пераможцай раённай алімпіяды па беларускай мове сярод вучняў 11 класаў раёна. Яна атрымала дыплом першай ступені і права прыняць удзел у абласной алімпіядзе, якая адбылася на гэтым тыдні. Вынікі яе яшчэ не вядомы, але павагу настаўнікаў і вучняў дзяўчынка заваявала. Яе поспехамі ганарыцца калектыў школы.
Трэба заўважыць, што гэта не першы поспех у жыцці Вікторыі. Яна захапляецца інтэлектуальнымі тэлеперадачамі і сама прыняла ўдзел  у тэлевізійнай папулярнай інтэлектуальнай гульні Што? Дзе? Калі?. Дзяўчынка накіравала сваё пытанне для знатакоў. А яно было такім: “Стала чорнай я надаўна. Ты ў далонь мяне вазьмі. І сціскаючы пальцы павольна, кроплю золата знайдзі”. Адказ на гэта пытанне каманда знатакоў не знайшла. Перамога стала яшчэ адным стымулам для юнай інтэлектуалкі, а грашовая ўзнагарода за цікавае пытанне стала першым заробкам розумам.
Актыўны ўдзел дзяўчынкі ў школьным жыцці, культурным жыцці вёскі таксама прыняслі свой плён. Вікторыя Бераснева была адным з першых удзельнікаў вядомага не толькі ў  нашым раёне, але і за яго межамі, ансамбля “Муравушка” Муравільскага сельскага Дома культуры.
Часова Вікторыя не прымае ўдзел у канцэртах ансамбля. Яна рыхтуецца да цэнтралізаванага тэстыравання. Яе мара стаць юрыстам. Дзяўчынка мэтанакіравана ідзе да сваёй запаветнай мары.
Жадаем табе поспехаў, Вікторыя! Тваё імя абавязвае быць пераможцай.
Наталля Кавалева
На здымку: Вікторыя Бераснева.

Нет постов для отображения