
30 чэрвеня ў рамках дня, прысвечанага малой радзіме, выхаванцы лагера працы і адпачынку сярэдняй школы № 4 разам з педагогамі выправіліся ў невялікае падарожжа ў царкву Святой Марыі Магдаліны, што знаходзіцца на Фёдараўцы. Сустрэў нашу групу паважаны чалавек, настаяцель царквы Святой Марыі Магдаліны айцец Міхаіл. Падчас сустрэчы ён расказаў аб асновах праваслаўнай культуры, духоўнасці і міласэрнасці.
Ён растлумачыў, якую назву мае царква, як называецца кожны прадмет і што ён аначае, як трэба сябе паводзіць у царкве. Таксама раскрыў асаблівасці стараславянскай мовы, на якой былі напісаны святыя пісанні. У час размовы юнакі і дзяўчаты задавалі пытанні, гутарылі пра міласэрнасць, спагаду, сумленнасць, пра тое, што трэба ўсведамляць адказнасць за свае ўчынкі, свой лёс і лёс Айчыны, імкнуцца прытрымлівацца духоўна-маральных каштоўнасцей нашага народа.
Прыгажосць царквы здзівіла і зачаравала юнакоў і дзяўчат, а потым самыя дапытлівыя падняліся ў званіцу, дзе адчулі захапленне ад мілагучнага звону.