“ЗОРКА ЎЗЫШЛА НАД БЕЛАРУССЮ”

0
416

13 снежня 2013 года ў раённым Цэнтры культуры адбудзецца  раённы этап Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”.

У конкурсе могуць удзельнічаць навучэнцы, студэнты і настаўнікі  навучальных устаноў, удзельнікі мастацкіх калектываў устаноў культуры раёна, другія прадстаўнікі таленавітай моладзі ва ўзросце ад 16 да 31 года. Узрост канкурсантаў вызначаецца па стану на 1 лістапада 2013 года.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 1 снежня 2013 года ў МКЦ “Юнацтва” па адрасе: г. Касцюковічы, вул. Ленінская, 39. Тэлефон для даведак: 54-903.

ПАЛАЖЭННЕ

аб раенным этапе Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў

“Зорка узышла над Беларуссю”

1. Конкурс праводзіцца з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі ў справе выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі.

2. Задачамі конкурсу з’яўляюцца:

• рэалізацыя мастацкага патэнцыялу таленавітай моладзі ў розных відах і жанрах мастацкай творчасці;

• далучэнне моладзі да лепшых узораў музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і іншых відаў і жанраў мастацтва;

• фарміраванне эстэтычнага густу моладзі;

• удасканаленне прафесійнага майстэрства і выканальніцкай культуры ўдзельнікаў конкурсу;

• прапаганда беларускай нацыянальнай культуры.

3. Тэрміны правядзення конкурсу: 13 снежня 2013 года у раенным Цэнтры культуры.

4. У конкурсе могуць удзельнічаць навучэнцы, студэнты і выкладчыкі навучальных устаноў, удзельнікі мастацкіх калектываў устаноў культуры раена, другія прадстаўнікі таленавітай моладзі ва ўзросце ад 16 да 31 года.

Узрост канкурсантаў вызначаецца па стану на 1 лістапада 2013 года.

5. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

“Аўтарская песня”

“Народныя спевы”

“Эстрадныя спевы”

“Сучасны танец”

“Харэограф-пастаноўшчык па сучасных напрамках харэаграфіі”

“Размоўны жанр”

“Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў, шоу-праграм”

“Сацыяльная рэклама”

“Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”

«Дызайн»

“Скульптура”

“Фатаграфія”

6. У конкурсе прымаюць удзел асобныя канкурсанты і калектывы (дуэт, трыо, квартэт і гэтак далей).

7. Для ўдзелу ў раенным конкурсе да 1 снежня 2013 года неабходна падаць заяўку па форме згодна дадатка 1, 2 да дадзенага Палажэння. Да заяўкі дадаюцца: праграма выступлення ці спіс работ, назва праекта (на кожнага канкурсанта (калектыва) у 5 экзэмплярах і два каляровых фотаздымка канкурсанта (калектыва) памерам 9х13 см на глянцавай паперы.

Канкурсанты намінацыі “Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў і шоу-праграм” да заяўкі дадаюць творчую работу (разгорнуты сцэнарны план масавага свята, ці тэатралізаванага прадстаўлення, ці шоу-праграмы.

8. Пры паступленні няпоўнага пакета дакументаў, а таксама паступленне іх пасля вышэй названага тэрміну заяўкі не разглядаюцца.

9. Пераможцы конкурсу вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзнагароджваюцца дыпломами I, II, III ступеней і ўручэнне грашовых прэмій ці прызоў. Яны прымуць удзел у другім адборачным этапе, які пройдзе ў студзені-лютым 2013 года ў г. Магілеве

10. Канкурсанты (калектывы), якія не сталі пераможцамі конкурсу могуць адзначацца ганаровымі граматамі.

 ЗАЯЎКА

удзельніка раеннага этапа Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў

“Зорка ўзышла над Беларуссю”

1. Прозвішча ____________________________________________________

2. Імя __________________________________________________________

3. Імя па бацьку _________________________________________________

4. Дата нараджэння ______________________________________________

5. Намінацыя ____________________________________________________

6. Назва і адрас установы адукацыі, курс, клас _______________________

________________________________________________________________

________________________________________________________________

7. Месца працы, пасада ___________________________________________

________________________________________________________________

________________________________________________________________

8. Хатні адрас удзельніка __________________________________________

________________________________________________________________

________________________________________________________________

9. Тэлефон,факс _________________________________________________

10. Прозвішча, імя, імя па бацьку выкладчыка (без скарачэнняў)

________________________________________________________________

________________________________________________________________

________________________________________________________________

7. Творчыя дасягненні ________________________________________

________________________________________________________________

________________________________________________________________

________________________________________________________________

 

Кіраўнік установы

(удзельнік) (подпіс) (ініцыялы,прозвішча)

 

 

 

 

 

Нет постов для отображения