
Выбіраючы мясцовае, жыхары Касцюковіцкага раёна ведаюць: зроблена на сумленне! Усім касцюкаўчанам і не толькі — да густу мясная прадукцыя філіяла №1 «Цэмагра» ААТ «Беларускі цэментны завод».
Натуральны смак без штучных дабавак – галоўны сакрэт папулярнасці мяснога цэха філіяла №1 «Цэмагра» у в. Нізькі. Прадпрыемства перапрацоўвае ўласную свініну і ялавічыну. Карэспандэнты завіталі ў магазін «Бесядзь» і пераканаліся – за гэтым мясам нездарма выстройваюцца чэргі.
Свежы завоз сырой прадукцыі паступае на прылаўкі кожныя будні, з панядзелка па пятніцу ў другой палове дня. Пакупнікі ведаюць гэты час і прыязджаюць нават з далёкіх вёсак.
У асартыменце заўсёды ёсць свежае мяса на любы густ: сакавітая выразка, шыйная і бядрыная часткі, адбіўная. Для сытных страў можна набыць рабрынкі, рагу і рулькі. Для дамашніх нарыхтовак добра падойдуць свежая абрэзь сала па вельмі даступнай цане, шкуркі і сала. Нават для гадаванцаў ёсць ласункі – свіныя і ялавічныя костачкі.
Сапраўдным хітом у пакупнікоў сталі гатовыя вырабы цэха. Араматныя вэнджаніны і пах салёнага сала ды грудзінкі на вітрыне адразу выклікае апетыт.
Гатовая прадукцыя толькі радуе якасцю! Знакамітыя каўбасы: «Кракаўская», «Польская», «Кмінавая» і апетытная «Кабаносі» разлятаюцца з прылаўка за кароткі час, як і фірменны далікатэс – выдатная вэнджаная пашына.
Зусім нядаўна цэх запусціў вытворчасць уласнай варанай каўбасы, якую таксама можна знайсці на вітрыне.
Для тых, хто шануе час, у маразільных скрынях заўседы захоўваюцца дамашнія найсмачнейшыя паўфабрыкаты. У іх толькі мяса і спецыі, прама як на дамашняй кухні. Пакупнікі ахвотна разбіраюць пяльмені са свініны і ялавічыны, мясныя фрыкадэлькі, сакавітыя галубцы.
Фірменную супер–тушонку ў зручных пластыкавых вядзерцах рознага аб’ёму можна і не набыць, калі рот разяваць. Яна першай разыходзіцца з прылаўка.
- У нашай сям’і яе ядуць з хлебам, макаронамі, любой кашай… А з бульбачкай, найсмачней за ўсе, — кажа адна з пакупніц і дадае, – Заўседы купляем !
Чэргі за прадукцыяй цэха заўсёды доўгія, але свежага тавару хапае ўсім. Жыхары раёна ўпэўнены ў якасці на ўсе 100%. Набыць натуральныя мясныя вырабы можна ў трох гандлёвых пунктах: магазін «Бесядзь», «Мясная лаўка» (мікрараён Маладзёжны), магазін №2 на тэрыторыі Цэментнага завода.
Натуральна, сытна і смачна – зусім як сваё!
Фота аўтара











