Фестываль кнігі і прэсы адбыўся ў Лідзе

0
134

Святочныя пляцоўкі XXXII Дня беларускага пісьменства разгарнуліся на цэнтральных вуліцах і плошчах Ліды і сталі сапраўдным фестывалем культуры і літаратуры. На іх у тым ліку можна было ўбачыць як выданні беларускіх класікаў, так і кніжныя навінкі, выдадзеныя за апошні год – у тым ліку маладых аўтараў.

Значнае месца ў шэрагу мерапрыемстваў свята заняў Фестываль кнігі і прэсы, асаблівую ўвагу на якім надалі рэгіёнам. Кожная вобласць прэзентавала свой літаратурны патэнцыял, навінкі ў кнігавыданні. Рэгіянальныя саюзы пісьменнікаў былі шырока прадстаўлены дэлегацыямі аўтараў. Аматары літаратуры мелі магчымасць сустрэцца з імі, пагутарыць, узяць аўтограф.

Высокія госці наведалі фестывальны павільён Магілёўскай вобласці.

Фота Людмілы СМАЛЯКОВАЙ

Нет постов для отображения