Новы арт-аб’ект з’явіўся ў Лідзе ў Дзень беларускага пісьменства

0
142

У цэнтры Ліды каля замка адбылося адкрыццё арт-аб’екта “Верабейкі » – архітэктурнай формы, якая створана па вершы беларускага паэта Валянціна Таўлая. У адкрыцці арт-аб’екта прынялі ўдзел міністр культуры Руслан Чарнецкі і міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў. Сярод ганаровых гасцей быў і старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Вячаслаў Максачоў.

Гэты інклюзіўны арт-аб’ект з’явіўся недалёка ад дома, дзе жыў вядомы паэт і грамадска-палітычны дзеяч Валянцін Таўлай. Арт-аб’ект уяўляе сабой раскрытую кнігу, дзе на адной старонцы нанесены верш “Верабейкі” звычайнымі літарамі, а на другой – шрыфтам Брайля. Па перыметру аб’екта ўсталяваны тры лаўкі з выявамі вераб’ёў.

Новы арт-аб'ект з'явіўся ў Лідзе ў Дзень беларускага пісьменстваРэалізаваў гэтую творчую задуму лідскі музейшчык і таленавіты скульптар Рычард Груша, які працаваў над праектам на бясплатнай аснове.

– У аснове ідэі – стварэнне для лідчан, гасцей горада, а таксама для людзей з парушэннем зроку магчымасці азнаёміцца з паэзіяй нашага земляка. Дзякуючы райвыканкаму атрымалі такое добраўпарадкаванае месца. Прыемна адкрываць гэты арт-аб’ект у Дзень беларускага пісьменства, – падзяліўся на ўрачыстым адкрыцці скульптар.

 

Фота Людмілы СМАЛЯКОВАЙ

Нет постов для отображения