Конкурс эрудытаў «Знаўцы роднай мовы» прайшоў у Касцюковічах

0
208

У раённым Цэнтры культуры, адбыўся конкурс эрудытаў, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы «Знаўцы роднай мовы».

У гэтым яркім і насычаным мерапрыемстве прынялі ўдзел чатыры каманды, якія прадставілі свае веды роднай мовы: сіняя каманда – “Сярэдняй школы № 1”; чырвоная каманда – “Сярэдняй школы № 2”, зялёная каманда – “Касцюковіцкай раённай дзяржаўнай гімназіі”, белая каманда – “Сярэдняй школы № 4”.

Старанна ацэньвала веды ўдзельнікаў падчас пяці раўндаў конкурсу журы ў складзе Вікторыі Клімук, намесніка дырэктара Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Касцюковіцкага раёна”; Алесі Шаройка, фотакарэспандэнта “Рэдакцыі Касцюковіцкай раённай газеты “Голас Касцюкоўшчыны”; Наталлі Барысенка, навуковага супрацоўніка Дзяржаўнай установы культуры “Касцюковіцкі краязнаўчы музей”.

Падчас падліку балаў падымалі настрой і дарылі свае выступленні ўсім прысутным Міраслава Андрэйчанка, Вераніка Мурашчанка і Карына Салтанава.

Па выніках конкурсу былі вызначаны пераможцы. Дыплом 3 ступені атрымалі каманды ДУА «Сярэдняя школа №2» і УА «Касцюковіцкая раённая дзяржаўная гімназія». Дыплом 2 ступені быў уручаны камандзе ДУА «Сярэдняя школа №4». А дыплом 1 ступені і званне лепшай каманды конкурсу атрымаў знатны калектыў ДУА «Сярэдняя школа №1».

Конкурс стаў выдатнай магчымасцю для моладзі паказаць свае веды роднай мовы, а таксама заахвоціць іншых да вывучэння і захавання беларускай культуры. Удзельнікі атрымалі не толькі дыпломы, але і новыя ўражанні, сяброўства і натхненне для далейшых дасягненняў.

Фота аўтара

Нет постов для отображения