Прадстаўнікі Касцюковіцкага раёна прынялі ўдзел у VI міжнародным конкурсе літаратурнай творчасці

0
175

Прадстаўнікі Касцюковіцкага раёна прынялі ўдзел у VI міжнародным (расійска-беларускім) конкурсе літаратурнай творчасці аматараў роднай мовы “Мы на матчынай мове жывём”, прысвечаны міжнароднаму Дню роднай мовы, які адбыўся на Краснапольшчыне.

Наш раён прадстаўлялі:

Ірына Коршунава – кіраўнік народнай студыі літаратурнага мастацтва «Кранічка» раённай цэнтральнай бібліятэкі;

Алеся Шаройка – фотакарэспандэнт раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны»;

Наталля Дробышава – начальнік участка бытавога абслугоўвання і гасцінічных паслуг Касцюковіцкага ЖКГ.

Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 45 аматараў роднай мовы і літаратурнай творчасці з розных рэгіёнаў Расіі і Беларусі. З Расіі – удзельнікі з Краснагорскага, Навазыбкаўскага, і Дзяцькаўскага раёнаў Бранскай вобласці. Таксама творцы з Беларусі – Краснапольскага, Дрыбінскага, Клічаўскага, Шклоўскага, Асіповіцкага, Быхаўскага, Касцюковіцкага, Горацкага і Магілёўскага раёнаў Магілёўскай вобласці; Барысаўскага раёна Мінскай вобласці; Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.

Журы ацэньвала паэзію і прозу удзельнікаў як на беларускай, так і на рускай мовах у дзвюх намінацыях. Пераможцы атрымалі дыпломы Гран-пры, дыпломы лаўрэатаў І, ІІ і ІІІ ступеняў, а таксама дыпломы І, ІІ і ІІІ ступеняў.

У намінацыі “На роднай мове гавару” (паэзія) адзначаны:

Ірына Коршунава – дыпломам лаўрэата І ступені,

Алеся Шаройка – дыпломам лаўрэата ІІ ступені.

У намінацыі “На роднай мове гавару” (проза) дыплом лаўрэата ІІ ступені ў Наталлі Дробышавай.

У намінацыі “Мая родная мова” (паэзія) адзначаны:

дыпломам Гран-пры – Ірына Коршунава, дыпломам лаўрэата І ступені – Алеся Шаройка.

Па выніках конкурсу будзе выдадзены зборнік, у які ўвойдуць творы – пераможцы нашых удзельнікаў.

Вельмі прыемна, што на Касцюкоўшчыне  ёсць творцы, якія выказваць сваю любоў да роднай мовы і клапаціцца пра яе захаванне.

Віншуем вас з годнымі вынікамі і з міжнародным Днём роднай мовы!

Нет постов для отображения