Костюковичской ткачихе Валентине Волковой присвоен почетный статус «Народный мастер»

0
283

У чатырнаццаты раз у сталіцы прйшоў Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет».

Сёлета ў ім прынялі ўдзел болей за трыста пяцьдзесят майстроў з усёй Беларусі. Кожны рэгіён быў прадстаўлены сваімі самымі вядомымі майстрамі, многія з якіх з’яўляюцца членамі Саюза майстроў. На міні-выставах і этнаграфічных падворках прадэманстравалі такія рамёствы, як ткацтва, мастацкая апрацоўка скуры, пляценне з прыродных матэрыялаў, ганчарства і іншыя.

Касцюкоўшчыну на тэматычнай пляцоўцы прадставілі майстры раенага Дома рамёстваў. Яны працягваюць лепшыя традыцыі, перадаюць свой багаты досвед дзецям і дарослым.

Майстар па вырабе паясоў Валянціна Волкава прэзентавала сваю працу, правяла майстар-класс і была ўзнагароджана Дыпломам за другое месца. Валянціне Волкавай на фестывале-кірмашы «Вясновы букет» прысвоен статус “Народны майстар”. 

Нет постов для отображения