Костюковчане стали победителями Республиканского конкурса «Памяць роду: мінулае вачамі сучаснікаў»

0
711

7 снежня 2016 г. у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося падвядзенне вынікаў і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ «Памяць роду: мінулае вачамі сучаснікаў», праведзенага ў Год культуры установай «Рэдакцыя часопіса «Роднае слова»» і рэдакцыйна-выдавецкай установай «Выдавецкі дом «Звязда»». Сярод пераможцаў – настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Касцюковічы» Н. Г. Барысенка і выпускніца школы, у сапраўдны момант студэнтка 1 курса БДСГА, Кацярына Бурдзялёва. Віншуем!

Hisilicon Balong
Hisilicon Balong

Н. Р. Барысенка, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Касцюковічы”, належыць да ліку тых педагогаў, якія сумяшчаюць у сабе вялізны педагагічны вопыт, глыбокія прадметныя веды і па-сапраўднаму творчыя і душэўныя адносіны да самога працэса навучання.

Больш за 20 год працуе яна настаўнікам. За гэты час у Наталлі Рыгораўны склалася педагагічнае крэда, на яе думку, простае і вечнае, як сама педагогіка: любіць, паважаць у вучню асобу, чалавека, верыць у яго магчымасці, падтрымліваць у іх лепшае, добрае, светлае… Менавіта такую педагогіку можна назваць педагогікай супрацоўніцтва, заснаванай на ўзаемным даверы настаўнікаў і вучняў. Яна спрадвечны руплівец, нястомны шукальнік. Кожны яе ўрок – гэта незабыўная сустрэча з роднай мовай, літаратурай, культурай.

Н. Р. Барысенка – таленавіты педагог, яна валодае сваей асаблівай методыкай выкладання, якая дае высокія вынікі. Яе вучні неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызерамі алімпіяд, творчых конкурсаў, конкурсаў работ вучняў даследчага характару: Аліна Галафаст – Дыплом I ступені ў адкрытым рэспубліканскім конкурсе па беларускай літаратуры; Кацярына Бурдзялёва – Дыплом II ступені ў рэспубліканскім конкурсе навукова-даследчых і творчых работ “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”; Ганна Патапенка – Дыплом III ступені ў лінгвістычнай алімпіядзе МДУ імя А. Куляшова, Дыплом II ступені ў рэспубліканскім конкурсе работ вучняў даследчага характару.

Наталля Рыгораўна – настаўнік, які не нясе веды, а вязе да іх. Яна паказвае сваім вучням шляхі да вяршыняў думкі, маральных вышынь, духоўнага ўдасканалення. Сваей пленнай штодзеннай працай яна зноў даказвае: не бывае таленавітых дзяцей без пытлівых і шукаючых настаўнікаў.

Святлана КАСЦЯНКОВА, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Касцюковічы”.

Нет постов для отображения