Міністэрствам культуры аб’яўлен конкурс эскізных праектаў манументальна-скульптурнай кампазіцыі

0
771

Міністэрствам культуры аб'яўлен конкурс эскізных праектаў манументальна-скульптурнай кампазіцыі

Прысвечанай вядомаму Баркалабаўскаму летапісу. Друкуем палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу.

ПАЛАЖЭННЕ

аб парадку арганізацыі i правядзення конкурсу саюзных праектаў манументальна-скульптурнай кампазіцыт, прысвечанай Баркалабаўскаму летапісу ў г.Быхаве

1. Мэтай конкурсу эскізных праектаў манументальна-скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Баркалабаўскаму летапісу ў г.Быхаве (далей —конкурс), з’яуляецца пошук найлепшага мастацкага рашэння манументальна-скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Баркалабаўскаму летапісу. Стварэнне манументальна-скульптурнай кампазіцыі прымеркавана да правядзення XX Дня беларускай пісьменнасці ў г.Быхаве.

2. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Мінітэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

3. Удзельнікамі конкурсу могут быць скульптары i архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

4.Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца за месяц да пачатку яго правядзення на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Pэcпyблiкi Беларусь i змяшчае звесткі аб конкурсе, яго ўмовах. крытэрыях i парадку ацэнкі прадстаўленых удзельнікамі матэрыялаў, парадку i тэрмінах абвяшчэння вынікаў конкурсу, а таксама іншыя неабходныя звесткі.

5. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены на цвёрдым планшэце памерам 1,0 х 1,0 м, мець сціслую тлумачальную запіску з абгрунтаваннем прапануемага праекта, візуалізацыю архітэктурна-пластычнага рашэння манументальна-скульптурнай кампазіцыі i яе мадэль у маштабе.

6. У мэтах захавання ананімнасці аўтараў конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца пад чатырохзначным нумарам, які ўказваецца на ўcix матэрыялах у левым верхнім вуглу, а таксама на аўтарскім канверце.

У запячатаны канверт укладваюцца інфармацыйны ліст, які змяшчае прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку, а таксама адрас i кантактны тэлефон удзельніка альбо калектыву ўдзельнкаў конкурсу.

Пры парушэнні ўмоў конкурсу i правіл афармлення i прадстаўлення конкурсных матэрыялаў праект адхіляецца ад разгляду.

7. Для прыняцця ўдзелу ў конкурсе ў тэрмін па 19 красавіка 2013 г. уключна падаецца заяўка па форме згодна з дадаткам да сапраўднага Палажэння па адрасу: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 316, кантактны тэлефон +37517 203 91 31.

Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены aўтарамi па 19 красавка 2013 г. не пазней 17.00 па адрасу: г.Мінск, пр.Незалежнасці, 81, галерэя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

8. Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні не пазней 26 красавіка 2013 г. Склад журы зацвярждаецца загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

9. Рашэнне прымаецца ў прысутнасці не меньш паловы склада журы адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных. Пры роўнай колькасці галасоў «за» i «супраць» голас старшыні журы з’яўляецца вырашальным. Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца yciмi членамі журы, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

10. Крытэрыі ацэнкі эскізных праектаў:

адпаведнасць умовам конкурсу;

высокі прафесійны ўзровень;

выкарыстанне арыгінальнага кампазіцыйна-пластычнага рашэння.

11. Аўтарскія канверты распячатваюцца пасля вынясення рашэння журы па выніках конкурсу. Вынікі конкурсу публікуюцца ў тыднёвы тэрмін пасля вынясення рашэння журы на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

12. Рашэннем журы вызначаюцца эскізныя праекты, якія займаюць 1-е, 2-е i 3-е месцы.

13. Для пераможцаў конкурсу ўстанаўліваюцца наступныя грашовыя прэміі:

1-е месца — атрымлівае грашовую прэмію ў памеры 10 млн. рублёў;

2-е месца — атрымлівае грашовую прэмію ў памеры 7 млн. рублёу;

3-е месца — атрымлівае грашовую прэмію ў памеры 5 млн. рублёу.

14. Выдаткі, звязаныя з арганізацыяй i правядзеннем конкурсу, ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспублканскага бюджэту, выдзеленых Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў.

15. Для фінансавання конкурсу могуць быць выкарыстаны іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

16. Паштовыя i іншыя выдаткі ўдзельнікаў конкурсу аплачваюцца за ix кошт.

17. Пасля заканчэння работы журы конкурсныя матэрыялы вяртаюцца аўтарам.

 

Нет постов для отображения