Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі ў Тупічынскай школе

0
100

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта цудоўная нагода, каб успомніць пра багацце і прыгажосць нашай беларускай мовы, пра яе гісторыю і культурную значнасць. Беларуская мова — гэта душа нашага народа, гэта тое, што нас яднае і робіць нас унікальнымі. Гэта мова нашых продкаў, на якой яны спявалі калыханкі, расказвалі казкі і стваралі гісторыю.

Да гэтай даты з вучнямі пачатковых класаў у ДУА “Тупічынская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” была праведзена пазнавальная гульня “Роднай мовы пералівы”.

У пачатку мерапрыемства настаўнік пазнаёміла навучэнцаў з інфармацыяй  аб гісторыі ўзнікненя свята роднай мовы, з’яўлення літар, адкуль пайшла наша родная мова, як правільна прывітацца і развітацца па–беларуску ў залежнасці ад часу дня, пра цікавы і багаты свет беларускага слова, пра самацветы роднай мовы. Затым дзве каманды “Несцерка ” і “Васілінка” прынялі ўдзел у конкурсах “Адгадай загадку”, “Перакладчыкі”, “Назаві адным словам”, “Складзі прыказку”, “Скорагаворкі”, “Школьны дыктант”, “Наборшчыкі”.

Удзельнікі з захапленнем спаборнічалі ў веданні беларускай мовы: выконвалі цікавыя заданні, адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, давалі агульную назву прапанаваным словам, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, на хуткасць і выразнасць прагаворвалі скорагаворкі. Усе добра папрацавалі і справіліся з заданнямі на выдатна, паказалі сваю кемлівасць і веданне беларускай мовы. За актыўны ўдзел дзеці былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.

Напрыканцы мерапрыемства настаўнік заклікала вучня ганарыцца нашай мовай, размаўляць на ёй, чытаць беларускую літаратуру і падтрымліваць беларускую культуру. Каб кожны дзень быў для нас днём роднай мовы!

Нет постов для отображения