РАДКІ З БІЯГРАФІІ

0
1986

001717Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 года ў мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раена Магілеўскай вобласці. Яго бацькі былі настаўнікамі, але ўвесь уклад сямейнага жыцця быў блізкі да сялянскага.

Дзіцячыя гады А. Куляшова прайшлі ў час рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця. Новыя, калектывісцкія адносіны складваліся паміж людзьмі. Маладое пакаленне расло ў атмасферы дружбы і таварыскасці, яно не ведала страху перад заўтрашнім днём. Усё гэта спрыяла актывізацыі творчых сіл асобы.

Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана. Пісаць вершы ён пачаў з сямі гадоў, а ў 1926 годзе Клімавіцкая раённая газета «Наш працаўнік» надрукавала яго верш «Ты мой брат». Аўтару было ў гэты час дванаццаць гадоў. Пасля сканчэння Саматэвіцкай сямігодкі Аркадзь Куляшоў паступіў вучыцца ў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Тут ён блізка сышоўся з маладымі паэтамі, якія групаваліся вакол студыі тагачаснага літаратурнага аб’яднання «Маладняк». Вялікае пачуццё дружбы моцна з’яднала яго са Змітраком Астапенкам і Юліем Таўбіным – таксама таленавітымі паэтамі.

З 1931 па 1933 год Аркадзь Куляшоў вучыўся на літаратурным факультэце ў Мінскім педагагічным інстытуце. Прыязджаючы дамоў на канікулы, ён актыўна ўключаўся ў працоўнае жыцце вескі.

У 1933 годзе выйшлі першыя зборнікі вершаў А. Куляшова – «Па песню, па сонца» і «Медзі дождж». Яны прасякнуты пачуццём радаснага самасцвярджэння асобы ў грамадстве. Разам з тым увагу Аркадзя Куляшова прыцягваюць і трагічныя падзеі нядаўняга мінулага. Пра лёс інвалідаў першай сусветнай вайны А. Куляшоў расказаў у паэме «Крыўда».

У другой палове 30-гг. А. Куляшоў напісаў шэраг твораў пра маладое пакаленне савецкіх людзей, шчырых у сваім імкненні аддаць сілы Бацькаўшчыне, верных у сяброўстве і дружбе. Да ліку такіх твораў адносяцца паэма-песня «У зяленай дуброве», аб’яднаныя ў цыкл «Юнацкі свет».

А. Куляшоў востра перажываў трагедыю першых дзен Вялікай Айчыннай вайны. 24 чэрвеня ён пакінуў разбураны Мінск, пяшком прайшоў «горкі шлях» да Оршы, а ў Калініне добра-ахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Пасля вучобы ў Ноўгарадскім ваенна-палітычным вучылішчы А. Куляшоў працаваў у армейскай газеце «Знамя Советов».

Ва ўмовах франтавога жыцця А. Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы за незвычайна кароткі час. У жніўні 1942 года ён напісаў паэму «Сцяг брыгады».Паэма «Дом №24», напісана таксама ў гады вайны. Назаўжды ў народнай памяці застануцца героі напісаных А. Куляшовым у гады вайны балад — дзеці і сястра камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова, расстраляныя фашыстамі, камсамолец, абліты на марозе ледзяной вадой, мужныя беларускія дзяўчаты, якіх фашысты вывезлі ў Германію,але не змаглі зламаць духоўна. Пра гэта Аркадзь Куляшоў расказаў у такіх творах, як «Балада аб чатырох заложніках», «Камсамольскі білет», «Ліст з палону», «Над брацкай магілай». Гэтыя творы ў гады вайны не толькі гаварылі суровую праўду пра пакуты і мужнасць нашага народа — яны былі і застаюцца крыніцай духоўнай сілы чалавека.

У пасляваенны час А. Куляшоў таксама напісаў шмат твораў пра выдатных сыноў нашага народа. Найбольш значнымі ў гэты час кнігамі былі зборнікі вершаў «Камуністы», «Новая кніга», «Сасна і бяроза», а таксама паэмы «Цунамі», «Далека да акіяна», «Варшаўскі шлях». Цыкл вершаў «Маналог», прысвечаны памяці З. Астапенкі і Ю. Таўбіна. Пра выдатнага кіраўніка нацыянальна–вызваленчага руху ў 1863 годзе Кастуся Каліноўскага А. Куляшоў расказаў у драматычнай паэме «Хамуціус» (1975).

Раптоўная смерць абарвала 4 лютага 1978 года паэтычны маналог мужнага паэта – мысліцеля і грамадзяніна, але ў яго творах назаўседы засталіся жыць вобразы лепшых сыноў нашага народа – жывая памяць пра гераічнае мінулае.

 

Нет постов для отображения