У 11-й гадзіне вечара завершылася свята Вадохрышча ў агарагардку Белая Дуброва

0
1094

У 11-й гадзіне вечара завершылася свята Вадохрышча ў агарагардку Белая ДуброваТрадыцыя акунуцца ў ярданні на Вадохрышча, адно з галоўных хрысціянскіх святаў, становіцца ўсё болей папулярнай. Вернікі спяшаюцца да палонкі, якую робяць у выглядзе крыжа, каб адчуць на сабе гаючую сілу хрышчэнскай вады. Сёлета гэту традыцыю вырашылі аднавіць і ў аграгарадку Белая Дуброва. Сюды запрасілі айца Георгія, які правёў малебен у Доме культуры. Потым усе накіраваліся на раку Бесядзь, дзе айцец Георгій асвяціў ярдань, прыгатаваную зараней. Жадаючыя жыхары аграгарадка акунуліся ў студзёнаю ваду Бесядзі, а потым спяшаліся ў цёплаю палатку, дзе можна было не толькі пераапрануцца ў сухое аддзенне, але і пагрэцца гарачай гарбатай і кавай. Дарэчы, у гэты дзень на беразе ракі было сапраўднае свята, удзел у якім прынялі вяскоўцы рознага ўзросту ад 5 да 73 гадоў. Купанне ў ярдані працягвалася да позняга вечара. Сюды прыязджалі жадаючыя акунуцца ў асвечаную ваду. Нават з суседніх вёсак і города Касцюковічы. Жыхары аграгарадка Белая Дуброва шчыра ўдзячны арганізатарам свята. Як паведаміла стараста аграгарадка Л. І. Стральцова, асаблівых слоў падзякі заслугоўваюць М. Н. Кірыловіч, П. В. Бандарэнка і А. В. Буянаў.
Наталля КАВАЛЁВА

Нет постов для отображения