Такімі словамі распачала свае разважанні старшыня СВК «Машавое» Людміла Мікалаеўна ПРАТАСАВА падчас нашай размовы, якая адбылася напярэдадні свята ўраджаю. Маё пытанне аб сакрэтах не было банальным знакам ветлівасці. Насупраць, шчырая зацікаўленасць выклікана шматгадовымі назіраннямі за поспехамі хлебаробаў гэтай гаспадаркі. Жніво і сёлета прайшло на ўра.
— Зразумела, што дзеля якаснага ўраджаю загадзя праве-дзена вялікая работа, — тлумачыць Людміла Мікалаеўна. – Нездарма кажуць, што вясновы дзень год корміць. Таму цанілі кожную хвіліну падчас пасяўной. У срок пахалі зямлю, сеялі, уносілі арганічныя ўгнаенні, прычым у большай колькасці, чым звычайна. Падкормка праводзілася тройчы і своечасова. Да таго ж і насенне было якасным. І на надвор’е скардзіцца не даводзілася.
Аднак да пералічаных фактараў поспеху патрэбна дабавіць галоўны – чалавечы. Самаадданая праца механізатараў, вы-ключная адказнасць, падмацаваная шматгадовым вопытам, — гэта і ёсць складальнікі высокіх паказчыкаў.
Па словах старшыні сельгаспадаркі, вялікая колькасць лю-дзей была задзейнічана падчас усіх этапаў работы. Л. М. Пратасава назвала некаторыя прозвішчы. Так, Сяргей Міхайлавіч Раўнягін на сяўбе ўносіў угнаенні. На падкормцы працавалі Сяргей Мікалаевіч Чэпелаў і Уладзімір Анатольевіч Чарнякоў.
Больш за тысячу тон намалацілі У. А. Чарнякоў – 1 месца ў гаспадарцы, М. П. Лебедзеў – 2 месца, У. А. Федасенка – 3 месца. Гэтыя людзі штогод у СВК значацца ў лідэрах.
На адвозцы зерневых і рапса адзначыліся М. У. Пяленка і Л. Л. Церахаў.
Дарэчы, і сама падрыхтоўка да ўборачнай прайшла на належным узроўні. Усе восем камбайнаў, якія ёсць у гаспадарцы, рыхтавалі належным чынам. У выніку тэхніка ў працэсе ўборкі ўраджаю выходзіла са строю не так часта. А гэта эканомія часу і рэсурсаў. Уборцы збожжа спрыяла надвор’е, таму камбайнеры спраўна працавалі ад цямна да цямна.
— Настрой у людзей быў баявы, — расказвае Людміла Мікалаеўна. – Працавалі згуртавана, што ўраджайнасць лепш, чым у мінулыя гады. А гэта вельмі радасна любому хлебаробу.
Большая ўраджайнасць – гэта не толькі прыемныя эмоцыі, а яшчэ і даход у гаспадарку, заробак, магчымасць набыць неабходную тэхніку, вырашыць шэраг іншых праблем.
Зерне – гэта сапраўднае золата, якое не мае кошту. Аднак патрабуе вялікай аддачы чалавечых намаганняў.
Ірына ПЕТРУСЕВІЧ.