В Костюковичском районе прошел VIII районный фестиваль народного творчества “Крыніца душы” (+ фото)

0
843

З хваляваннем чакалі раніцы ў суботу і нядзелю вясковыя гаспадыні. Хатнія клопаты адышлі на другі план, бо настаў час, якога цэлы год чакалі ўсе аматары народнай песні, музыкі і танцаў — час адкрыцця VIII раённага фестывалю народнай творчасці “Крыніца душы” сярод сельскіх калектываў мастацкай самадзейнасці.Изображение 1138

Васемнаццаць сельскіх устаноў культуры прынялі ўдзел у фестывалі. У першы дзень гасцей і ўдзельнікаў свята прымалі ў Сялецкаўскім сельскім Доме культуры. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Леанідаўна Старавойтава павіншавала ўсіх прысутных з наступаючымі святамі – Днём маці і Днём працаўнікоў культуры, пажадала поспехаў усім яго ўдзельнікам. У першы дзень на сцэну па чарзе падняліся ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці дзевяці сельскіх устаноў культуры: Сялецкаўскага, Крапівенскага, Баронькаўскага, Бялынкавіцкага, Беладубраўскага сельскіх Дамоў культуры, Каніцкага сельскага клуба-музея, Машаўскога і Смолькаўскага сельскіх клубаў-бібліятэк, Новасаматэвіцкага клуба вольнага часу.Изображение 1122
Па выніках першага конкурснага дня пераможцамі сталі:
у намінацыі “Лепшы ансамбль” сярод узроставых калектываў першае месца падзялілі “Сяброўкі” Сялецкаўскага СДК і ансамбль “Белая Дуброва”. Сярод дзіцячых калектываў ганаровага першага месца быў удастоены ансамбль “Вераснянка” Беладубраўскага СДК;
у намінацыі “Індывідуальныя выканаўцы” ва ўзроставай катэгорыі першае месца па праву дасталося цудоўнай спявачцы Людміле Чабатар з Каніцкага СКМ, сярод маладых выканаўцаў перамагла Дзіяна Палюшына.
“За выкананне беларускіх твораў” першае месца ў Алесі Шаройка Новасаматэвіцкага клуба вольнага часу. Дыпломы першай ступені ў намінацыях “Рэжысура” і “Гумар і сатыра” дасталіся таксама новасаматэвіцкім артыстам.
Лепшым вядучым аднагалосна быў абраны Дзмітрый Васілекін з вёскі Канічы.
Дыпломам за лепшую тэатралізаваную пастаноўку ўзнагароджаны Бялынкавіцкі СДК.
Першага месца за аўтарскі твор удастоілася Аляксандра Рыцікава, якая выступала за Каніцкі СКМ.
Дыпломам “За захаванне народных традыцый” быў узнагароджаны самы ўзроставы калектыў з вёскі Журбін.Изображение 1041
Усяго ў першы дзень было выдадзена 35 дыпломаў.
Не меньш насычаным, відовішчным і багатым на таленты выдаўся другі дзень фестывалю. Дзеянні адбываліся на ўтульнай сцэне Шарэйкаўскага СДК.
Усяго 35 Дыпломаў трох ступеняў былі ўручаны і ў другі дзень фестывалю. Уладальнікамі дыпломаў першай ступені сталі:
У намінацыі “Салісты” сярод узроставай катэгорыі – Л. Шаханава з Муравільскага СДК, у гэтай жа намінацыі ў дзіцячай катэгорыі перамагла Насця Яфрэменка.
У намінацыі “Лепшы ансамбль” сярод узроставых калектываў Дыплом першай ступені атрымалі ўдзельніцы народнай сямейна-роднаснай групы “Радня”. У дзіцячай катэгорыі ў гэтай намінацыі перамаглі ўдзельнікі ўзорнага ансамбля “Муравушка”.
Першага месца за аўтарскі твор удастоілася Наталля Кірыенка з Муравільскага СДК.
Дыплом першай ступені за лепшую рэжысуру атрымалі ўдзельнікі Пралетарскага СКБ.
У намінацыі “Гумар і сатыра” перамаглі ўдзельнікі гурта “Анатомія” Муравільскага СДК.
За лепшую тэатральную пастаноўку Дыпломам першай ступені быў узнагароджаны дуэт з Пралетарскага СКБ.
Лепшай вядучай была прызнана Таццяна Жарыкава, якая выступала за Муравільскі СДК.
Дыпломам “За захаванне народных традыцый” быў узнагароджаны самы ўзроставы калектыў другога дня фестывалю – ансамбль “Чабатуха” Прусінскага СКБ.Изображение 1064
“За выкананне беларускіх твораў” першае месца ў Людмілы Ісаевай з вёскі Дзямідавічы.
Завяршыўся VIII фестываль народнай творчасці “Крыніца душы”. Але ніхто не застаўся абыякавым да гэтага яркага мерапрыемства. І для яго ўдзельнікаў, і для яго гледачоў надоўга хопіць таго запалу, якім на працягу двух дзён шчодра абменьваліся артысты і публіка.

 

 

 

 

Изображение 1275 Изображение 1260 Изображение 1234 Изображение 1226 Изображение 1209 Изображение 1205 Изображение 1181 Изображение 1165 Изображение 1164 Изображение 1150 Изображение 1135 Изображение 1132 Изображение 1127 Изображение 1122 Изображение 1119 Изображение 1085 Изображение 1033 Изображение 1024 2014-10-11-5202 2014-10-11-5134 2014-10-11-5129 2014-10-11-5114

 

 

 

 

 

 

 

Наталля Дробышава, намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна.
На здымках: удзельнікі фестывалю «Крыніца душы».Фота аўтара
і Людмілы СМАЛЯКОВАЙ.

Нет постов для отображения