Зімовыя забавы: калі рухаешся —не змерзнеш

0
569


Зімовыя забавы: калі рухаешся --не змерзнеш

ФІЗКУЛЬТУРНА-АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЦЭНТР «ФІЗКУЛЬТУРА І ЗДАРОЎЕ» ПРАВЁЎ ЗІМОВАЕ СВЯТА, ПРЫЗНАЧЫЎШЫ ЯГО ДА СУСВЕТНАГА ДНЯ СНЕГА. НА ЛЯДОВУЮ ПЛЯЦОЎКУ КАЛЯ САШ № 2 ПРЫЙШЛІ АД МАЛОГА ДА ВЯЛІКАГА.

 

У суботу зімовае свята аб’яднала не толькі аматараў спорту і прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, але і ўсіх ахвотнікаў добра правесці час выхаднога дня. Па задумцы ініцыятараў мерапрыемства ў праграму спартыўнага свята ўключылі правядзенне спартландыі і хакейнага турніру.

 

Спартландыя

Ўдзел у ёй прынялі вучні 8-х класаў гарадскіх школ – усяго чатыры каманды. Школьнікі змагаліся ў вясёлых эстафетах: катанні на лёдзе на аўтамабільных шынах, пераадоленні перашкод у выглядзе абручоў, перадачы мячоў адзін другому і г. д. Адным словам, было вельмі ажыўлена.

Ну а месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – САШ № 4,

2 месца – САШ № 1,

3 месца – САШ № 2,

4 месца – гімназія .

 

Турнік па хакею

Тры каманды змагаліся ў гэты дзень за права быць пераможцамі: каманда з вёскі Забычанне, «Усход» (каманда САШ № 2, кіраўнік В. С. Лукашэнка) і каманда ветэранаў — аматараў хакея.

У выніку перамога дасталася хакеістам з Забычання, на другім месцы — «Ўсход», ну і трэція — ветэраны.

 

У якасці ўзнагароды ўсім камандам дасталіся святочныя караваі.

Дарэчы, у гэты дзень САШ № 2 арганізавала продаж бліноў з павідлам і гарачага чаю, а таксама пракат канькоў.

— Упершыню мы арганізавалі падобнага роду мерапрыемства і, трэба адзначыць, яно выклікала непадробную цікавасць і зрабіла ўражанне на ўдзельнікаў і заўзятараў, — кажа дырэктар ФАЦ С. І. Шулікаў. — Усе засталіся задаволены і прасілі ўключыць яго ў разрад традыцыйных. Думаю, гэта добрая ідэя!

Вольга КРЫВАШЭЕВА.

Нет постов для отображения