З успамінаў аб раённай газеце

0
536

Супрацоўнікі раённай газеты (у пачатку 1991 года яшчэ “Сцяг камунізму”), работнікі райкама партыі, друкарні, пазаштатны актыў раёнкі сабраліся разам на свята – Дзень друку. Месцам правядзення мерапрыемства стала чытальная зала раённай бібліятэкі. Памятаецца, гаварылі аб поспехах калектыву друкарні і рэдакцыі. Тады гэта быў яшчэ адзіны калектыў, які “выпускаў” у свет сваю асноўную прадукцыю – газету. І яе “палет” залежыў у аднолькавай меры як ад таленту і вострага пяра журналістаў, так ад прафесіяналізму і якаснай работы паліграфістаў. Таму ад душы выконвалі сваю справу журналісты С. І. Пацёмкін, І. С. Балтушка, паліграфісты В. П. Бутэліна, А. Д. Яўсеенка, пазаштатныя актывісты раёнкі У. Р. Ламінскі, С. Ц. Архіпцаў, І. І. Як’ян. Сення іх,  на жаль, няма побач з намі. Гэты фотаздымак як напамінак аб іх светлай памяці.

Вядома, час імчыць наперад. Зараз існуе адзіны калектыў рэдакцыі, у якім працуюць у асноўным маладыя журналісты. Набор, верстка, газеты ажыццяўляюцца на камп’ютэрах. На электронных носьбітах адпраўляюцца будучыя газетныя старонкі ў абласную друкарню. А там за лічаныя мінуты друкуецца тыраж у амаль пяць с паловай тысяч экземпляраў. Раней на гэта ў Касцюковіцкай друкарні затрачваўся цэлы дзень. Прагрэс, як кажуць, наяву. Так, змен да лепшага за апошнія два дзесяцігоддзі адбылося шмат. А колькі іх было за 80 гадоў!..

Аднак, згадзіцеся, без удумлівых таленавітых і адданых любімай справежурналістаў газета не будзе цікавай, змястоўнай. І вельмі хочацца, каб на кожным адрэзку часу, які адведзены нам – тым, хто звязаў свой лёс з любімай раёнкай, мы заўсёды верна служылі ёй.

Из архива газеты. 16 апреля 2011 года. 

 

Нет постов для отображения