Литературный вечер был подготовлен в Костюковичах к 85-летию Ивана Чигринова

0
897

Вялікія багацці яго душы – у кожным творы, у кожным слове: і ў асобай сыноўняй улюблёнасці да сваёй радзімы, і ў любові да простых людзей, землякоў, і ў паважлівых пачуццях да маці, і жанчын ўвогуле, і ў скрусе па цяжкіх стратах і болю роднай зямлі. Усё гэта – Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў – наш зямляк, празаік, драматург, перакладчык, літаратурны крытык, публіцыст, народны пісьменнік Беларусі.

Да 85-годдзя пісьменніка супрацоўнікамі цэнтральнай бібліятэкі імя І.Чыгрынава была падрыхтавана літаратурная вечарына «Яго багацце ўсё – у слове…», якая адбылася у актавай зале Дзіцячай школы мастацтваў. Гледачам была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя і выступы ўдзельнікаў раённага Цэнтра культуры, а таксама народнага аматарскага аб’яднання «Літаратурная гасцёўня «Крынічка» сярод якіх ганаровыя госці: паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Пятроўна Азаранка, паэт-аматар Леў Мінавіч Белянінаў, ветэран бібліятэчнай працы Марыя Паўлаўна Пуцята. Леў Мінавіч быў асабіста знаёмы з сям’ёй Чыгрынавых і паведаў аб гэтым удзельнікам мерапрыемства, а Наталля Пятроўна прачытала свае новыя вершы.

Нет постов для отображения